Верыфікацыя праз МСI у Візавы цэнтр
Паважаныя карыстальнікі МСI!
Звяртаем вашу ўвагу, што з 28.11.2022 для запісу на падачу заяў у Візавы цэнтр Польшчы неабходна прайсці верыфікацыю ў МСI.
Мэта дадання ў працэс падачы заяў верыфікацыі праз МСІ - арганізацыя магчымасці самастойнага запісу кліентаў на падачу заявы, выключыўшы з працэсу браніравання агентаў - пасрэднікаў, якія прадстаўляюць паслугі браніравання на платнай аснове.
Працэс верыфікацыі ў МСІ складаецца з наступных крокаў:
Крок 1. Кліент аўтэнтыфікуецца на сайце МСI і генеруе ўнікальны верыфікацыйны код (набор сімвалаў). Спасылка на сэрвіс МСI па генерацыі верыфікацыйнага кода будзе размешчана на сайце Візавага цэнтра і даступна з 28.11.2022.
Крок 2. Кліент уводзіць верыфікацыйны код на сайце Візавага цэнтра пры афармленні заявы на браніраванне даты падачы дакументаў.
Крок 3. Візавы цэнтр накіроўвае ў МСI верыфікацыйны код, уведзены кліентам, для праверкі яго карэктнасці.
Шаг 4. МСІ праводзіць праверку верыфікацыйнага кода і пацвярджае яго карэктнасць.
Звяртаем увагу, што ў працэсе верыфікацыі МСІ не перадае Візаваму цэнтру ні персанальныя дадзеныя кліентаў, ні верыфікацыйныя коды, а выдае толькі адказ на запыт Візавага цэнтра аб карэктнасці прадстаўленага на верыфікацыю кода (у рэжыме "Так" / "Не").